НАМ ГАДЫ НЕ БЯДА

IMG_5763
У сямейнай сяброўскай атмасферы за квартай гарбаты прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Натхненне» пры Чачэрскім тэрытарыяльным цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва напярэдадні Міжнароднага дня пажылых людзей.
Гаворачы па шчырасці, за тым святочным сталом не было людзей сталых, бо душа кожнага з іх усё такая ж маладая, а настрой бадзёры і запальны. Гэта падкрэсліў і эмацыянальны ўнутраны запал чачаранак, і тэматыка застольных песень, у якіх адлюстраваліся пяшчотныя пачуцці і боль жаночага сэрца. Актывісты клуба за некалькі гадоў парадніліся, згуртаваліся і сталі добрымі сяброўкамі. А спартыўныя конкурсы і творчыя фестывалі, што праводзяцца тут штогод, на даюць сумаваць і «разганяюць па целе адрыналін». Таму, як адзначыла арганізатар сустрэчы, спецыяліст па сацыяльнай рабоце цэнтра Ірына Мінянкова, аматарскае аб’яднанне «Натхненне» чакае папаўнення, каб сардэчны саюз «залатой моладзі» шырыўся і мацнеў. Прыходзьце, вам тут будуць рады!
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика