ПРАБЛЕМЫ МЕДЫЦЫНЫ НА СЯЛЕ

Меркулавіцкая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, якую ўзначальвае І.А.Дубінін, вось ужо 2 гады пасля завяршэння капітальнага рамонту працуе ў адноўленных утульных памяшканнях. З першага погляду радуе вока і прыгожы інтэр’ер, і фасад будынка. Тут дзейнічаюць кабінеты прыёму, дзённага стацыянару, стаматалагічны, працэдурны, фізіятэрапеўтычны, сматравы, дзіцячы. Дастаткова лекавых сродкаў і абсталявання.
Здавалася б, для працы ў медустанове створаны належныя ўмовы, што павінна быць даспадобы і персаналу, і наведвальнікам. Але калі пазнаёміцца з дзейнасцю амбулаторыі больш дэталёва, відавочны шэраг праблем, патрабуючых тэрміновага вырашэння.
– Стан памяшканняў за увесь час, што прайшоў пасля ажыццяўлення рамонту, выклікаў шмат нараканняў, – гаворыць Ігар Аляксандравіч. – Вось тыдзень назад дах рамантавалі, але ён ўсё роўна цячэ у некаторых месцах. Бачыце, якія плямы на столі. Мінулай зімой з-за недастатковай цеплаізаляцыі труб узнікалі праблемы з вадаправодам. З боку кіраўніцтва прадпрыемства-падрадчыка ПМК-118 было выказана абяцанне выканаць неабходныя работы ў бліжэйшы час.
На абслугоўванні Меркулавіцкай амбулаторыі жыхары населеных пунктаў Меркулавічы, Зялёная Паляна, Прагрэс, Асінаўка , Башыца, Іскра, Шылавічы, Шырокае, Першамайскі, Батвінава, Прычалесня, Красніца, Ветвіца. Аб’ём дзейнасці вялікі. І выконваць яго дастаткова складана, улічваючы востры недахоп кадраў. Тут патрэбны тэрапеўт, фельчар, акушэр. З-за адсутнасці лабаранта не працуе лабараторыя. Сёння у складзе персанала загадчык, адміністратар, фельчар (працуе часова), вадзіцель і тэхнічны работнік. Двойчы на тыдзень ў амбулаторыю прыязджае акушэр з Батвінаўскага ФАПа.
Але гэта не азначае адсутнасці якасці. Сельскі медык – катэгорыя асобая. І ў святы, і ў выхадныя дні, на досвітку і глыбокай ноччу яны заўсёды прыйдуць на дапамогу сваім пацыентам. У дадатак неабходна праводзіць вялікую прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый гэтай мясцовасці, падтрымліваць узаемасувязь з камісіямі па справах непаўналетніх, па барацьбе з п’янствам, алкагалізмам і наркаманіяй. Адным словам, сачыць і за фізічным здароўем насельніцтва, і за маральным. І каб выконваць усё ў поўнай меры патрэбна вялікая любоў да сваёй прафесіі, сапраўднае прызванне.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика