З успамінаў Васіля Зылева

Пасля фарсіравання Каўпіты нашы гвардзейцы вызвалілі вёскі Палессе, Сідаравічы, Бяляеўка, выйшлі на бераг Сожа. Баі былі вельмі цяжкімі. Фашысты ператварылі Чачэрск у моцны вузел абароны. Пачынаючы ад Замкавай гары і да в. Селянін было шмат агнявых кропак, дзотаў і розных перашкод. Браць у лоб Чачэрск не было сэнсу, і нас павярнулі на Ворнаўку, дзе мы і фарсіравалі Сож з мэтай акружыць чачэрскі гарнізон. Разлік быў правільны. Баючыся трапіць у пастку, немцы пакінулі Чачэрск, папярэдне замініраваўшы ўсе дарогі і аб’екты.
Пасля вызвалення Ворнаўкі камандзір часці дазволіў мне наведаць сям’ю. Пад’ехаў я да Чачэрска і не пазнаў родных мясцін. Замест хаты ляжаць руіны. Навокал пажарышчы. Сям’і не знайшоў. Пры адступленні фашысты ўсіх пагналі на захад. Я знайшоў кавалак крэйды і напісаў на слупе, што захаваўся каля подвор’я: “Быў дома. Зылеў”. А жанчыне, якая ведала маіх, перадаў сціплы салдацкі падарунак. Цяжка было на сэрцы: вызваліўшы родны край, не знайшоў ні сям’і, ні хаты.
За баі па вызваленні чачэрскай зямлі я быў узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені.
А далей шлях ішоў на захад. За баі пад Варшавай атрымаў ордэн Чырвонай Зоркі. Жорсткія баі разгарнуліся на одэрскім плацдарме, за якія быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Вайну закончыў у Берліне.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика