Становішча па захворванню грыпам…

Становішча па захворванню грыпам, як паведаміў старшыні райвыканкама ў мінулы панядзелак галоўны ўрач Чачэрскай ЦРБ, нармалізуецца, назіраецца спад эпідэміі і хутка дзеці зноў пачнуць вучыцца. Аднак неабходна ўважлівей адносіцца да здароўя насельніцтва – гэта абавязак і медыцынскіх работнікаў, і кожнага чалавека асабіста, гаварылася на апаратнай нарадзе.
Разам з тым была адзначана нізкая актыўнасць індывідуальных прадпрымальнікаў адносна адкрыцця міні-магазінаў на тэрыторыі раёна і ў горадзе. Зараз ёсць усе падставы для арганізацыі пашыранага гандлю і прадастаўлення гандлёвых паслуг чачаранам прыватным чынам.
Выплата заработнай платы ў сферы сельскай гаспадаркі адбываецца з натугай. Па стану на 23 чысло разлічыліся з работнікамі толькі ў ААТ “Отар”, ёсць станоўчыя зрухі ў гэтым накірунку ў гаспадарках “Звязда” і “Вазнясенск”. Тым не менш, выдаць зарплату рэкамендавана ў вызначаныя тэрміны ўсім сельгаспрадпрыемствам без выключэння.
Сярод іншых раёнаў наш знаходзіцца на 4-м месцы па пагашэнню запазычанасці абавязанымі асобамі. У далейшым гэту работу вырашана весці такімі ж тэмпамі.
Балючым пытаннем прагучала тэма крадзяжу будаўнічых матэрыялаў з аб”ектаў, і ў цэлым захаванасць таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Начальнік РАУС М.П.Братачкін заклікаў усіх прысутных прыняць неабходныя меры па недапушчэнню падобнага ў далейшым.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика