ДА ПРЫГАЖОСЦІ МЯСЦОВЫХ ТАЛЕНТАЎ

Спектр дзейнасці культасветустаноў настолькі разнапланавы, што работа ў гэтай сферы не абмяжоўваеца правядзеннем культурна-масавых мерапрыемстваў і творчасцю ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці ў раёне. Сёння ў кожнай установе культуры дзейнічае шэраг гурткоў, аб’яднанняў рознага напрамку. Зараз і з’явілася тая самая магчымасць, калі можна дастойна прадэманстраваць таленты дарослых і дзяцей. Менавіта таму выставы дэкаратыўна-прыкладной і мастацкай творчасці, якія дзейнічаюць у нашым раёне, сталі актыўна арганізоўваць і работнікі дамоў культуры і культурна-спартыўных цэнтраў Чачэршчыны.
Выстава работ, выкананых гурткоўцамі Цэнтра рамёстваў, этнаграфіі і фальклору, арганізавана на тэлеграфе раённага вузла электрычнай сувязі. Сёння падобныя выставы майстроў Чачэршчыны дзейнічаюць у магазіне в.Беляеўка, аддзяленнях паштовай сувязі в. Сідаравічы, Валосавічы, аграгарадкоў Меркулавічы, Залессе. У Палессі, напрыклад, можна пазнаёміцца з карцінамі, якія вышылі мясцовыя жыхаркі М.П.Лашкіна і Е.І.Дружкова.
Адлюстраванне прыгажосці чачэрскіх краявідаў, гістарычных каштоўнасцей і многае іншае ствараецца з дапамогай бісеру, ніткі, фарбаў і іншых прыродных матэрыялаў. Наведайце гэтыя выставы і ў вас абавязкова падымецца настрой.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика