“Лістапад-2009”

Калектыў кінавідэапрадпрыемства арганізаваў раённы конкурс красвордаў адносна кінастужак айчынных аўтараў, прымеркаваны да правядзення Міжнароднага кінафестывалю “Лістапад-2009”. І на нядаўнім свяце ў рамках адкрыцця “Лістапада-2009” адбылося ўзнагароджанне пераможцаў. Першае месца прысуджана вучаніцы САШ №2 райцэнтра Ліліі Алесенка, другое – Кацярыне Маркоўскай з гімназіі г.Чачэрска, трэцяе – Аляксандру Патрыкееву (САШ №2). Ім уручаны Ганаровыя граматы, а таксама запрашальныя білеты на дыскатэку. Затым для прысутных у зале ККЦ “Акцябр” дэманстраваліся слайды кінакарцін-удзельнікаў фестывалю, быў паказаны мастацкі фільм “Снайпер”.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика