Сергей Атрощенко любил свой город и сохранял его историю

Сергей Атрощенко. Фото из архива.
Чечерская земля воспитала много верных и мужественных сыновей и дочерей. Это люди, искренне преданные своей малой родине, ее бескрайним просторам и голубому небу. Те, кто ценят и любят место, где родились, и свято хранят историю развития и становления милого сердцу края.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Такім быў заўчасна пакінуўшы гэты свет краязнаўца і гісторык, былы намеснік старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх Сяргей Атрошчанка. Яго няма з намі ўжо 15 гадоў, аднак у памяці родных, сяброў і таварышаў ён назаўсёды застаўся такім – абыходным, высокаінтэлектуальным, глыбока прыстойным і сумленным.
Нарадзіўся Сяргей Іванавіч у разгар восеньскага буянства прыроды ў вёсцы Бяляеўка. Бацькі выхоўвалі сына на прынцыпах непарушных маральных якасцей, якія хлапчук упітваў з малаком маці і якія потым у пэўнай меры паўплывалі на яго лёс. Бо адужэўшы і выхаваўшы характар патрыёта, набраўшыся розуму і ўнутранай сілы, Сяргей Атрошчанка катэгарычна адмаўляў зло і насілле, не мог цярпець несправядлівасці, падману, крывадушнасці, не выносіў духоўнай беднаты і не выбачаў здрады. Сваё жыццё, а яно адмерыла яму без малага 40 гадоў, ён прысвяціў пытанням захавання гістарычнай памяці Чачэршчыны, апісваў і кампанаваў для нашчадкаў творчыя замалёўкі і дакументальную хроніку падзей і фактаў станаўлення краю, збіраў і архівіраваў унікальныя дадзеныя пра далёкае мінулае горада і раёна, яго людзей і найбольш значныя дасягненні. Ён быў бязмежна адданы нацыянальным традыцыям і роднай мове, вывучаў народную этнічную культуру беларусаў, архітэктуру Чачэрска і звычаі свайго рэгіёна. Расказваў аб вядомых ураджэнцах чачэрскай зямлі, праславіўшых яе працоўнымі і гераічнымі ўчынкамі ў розныя перыяды жыцця, ганарыўся сялянскімі каранямі і цяжка перажываў, калі бачыў знявагу да духоўных каштоўнасцей, адчуваў прыніжэнне значнасці беларускай прыналежнасці ў цэлым, калі назіраў нацыянальную несвядомасць і людскую абыякавасць. У ім гарманічна спалучаліся бацькоўскія і чалавечыя якасці, а таксама прыстойнасць, суперажыванне і пачуццё справядлівасці.
Сяргей Іванавіч беражліва адносіўся да блізкіх яму людзей, а на рабоце вылучаўся дысцыплінай і пунктуальнасцю. Быў уважлівы да трывог і болю тых, з кім давялося працаваць.
Лёс адвёў яму ўсяго кавалачак сонечнага святла і жыццёвых радасцей. Усё скончылася для Сяргея Атрошчанкі 17 верасня 2009 года. Але памяць пра таленавітага земляка і яго справы дзеля захавання гістарычнай спадчыны малой радзімы застанецца ў сэрцах удзячных чачаран.
Валентина ПРАНКЕВИЧ.