Чечерская детская школа искусств попрощалась с выпускниками

Детская школа искусств попрощалась со своими выпускниками – в этом году аттестаты об окончании получили 24 мальчика и девочки.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

На развітальнай вечарыне са школьнай сцэны юныя майстры мастацтва дэманстравалі здольнасці і навыкі, атрыманыя за час вучобы, які ў некаторых рабят склаў 7 гадоў. А выхоўвалі самыя станоўчыя якасці характару, раскрывалі і пашыралі іх мастацкі светапогляд настаўнікі аддзялення фартэпіяна Алена Басаргіна і Марыя Акінша, па класу вакала – Алена Фенік. Далучалі да народнага багацця і традыцыйнай беларускай культуры Алег Брыцікаў, Вольга Самусева і Аляксей Кулеш. Выкладалі ўрокі пластыкі і грацыі, малявання і тэатральнай дзейнасці Арцём Гулевіч, Вікторыя Белькіна, Крысціна Аўдзеева і Таццяна Станкевіч. Ва ўрачыстай абстаноўцы выпускнікі далі сімвалічную клятву заўсёды шанаваць музычнае мастацтва. А двое юных зорачак выказалі жаданне пайсці вучыцца надалей па абранаму накірунку ў галіне мастацтва. І, хто ведае, можа яшчэ праславяць наш край і родную школу высокімі дасягненнямі. Магчыма, для асобных атрыманыя навыкі спатрэбяцца ў паўсядзённым жыцці. І, калі рабяты не стануць вядомымі музыкантамі, танцорамі ці артыстамі, здабытыя імі веды – багатая духоўная скарбніца, якая застанецца ў душы і сэрца назаўсёды.

Валентина ПРАНКЕВИЧ.
Фото автора.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика