НА АБАРОНЕ ІНТАРЭСАЎ ПАДЛЕТКАЎ

На апошнім пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх у Залескім сельскім Савеце, як расказала старшыня Н.Шаўцова, былі разгледжаны паводзіны ў васьмі сем’ях, дзе сітуацыя апошнім часам пагоршылася. Галоўная задача прадстаўнікоў улады на вёсцы — абараніць законныя інтарэсы падлеткаў. Праведзена абследаванне жыллёвых умоў, наяўнасць дроў, запасаў гародніны. З тых, хто трымаў на пасяджэнні камісіі адказ за свае недобрасумленныя паводзіны, толькі дзве поўныя сям’і, астатнія — адзінокія маці. Горш за ўсё, што ёсць выпадак, калі прыклад нядбайнага жыццёвага шляху ў маці пераняла дачка, якая сёння выхоўвае гадавалае дзіця. Па выніках пасяджэння прадстаўнікі мясцовай установы адукацыі рыхтуюць хадатайніцтва перад раённай камісіяй па справах непаўналетніх аб тым, што 13-гадовая дзяўчынка знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і яе трэба аддаць ў прытулак. Яе маці — тая самая 52-гадовая жанчына, якая падае дрэнны прыклад старэйшай дачцэ.
У рашэнні змяшчаюцца рэкамендацыі асобным сяльчанам аб неабходнасці працаўладкавання ў пэўны тэрмін, аплаты запазычанасці за харчаванне ў дзіцячым садку, прайсці лячэнне ад алкагалізма.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика