«Незабудкі» принесли победу Полине Фатик из Ботвиновской школы

Полина Фатик.

Стали известны итоги областного этапа республиканского литературного конкурса «Чалавек свайго лёсу». Среди лауреатов – ученица Ботвиновской школы Полина Фатик.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Сталі вядомы вынікі абласнога этапу рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Чалавек свайго лёсу», прымеркаванага да 100-годдзя Васіля Быкава. У ліку прызёраў – вучаніца Батвінаўскай школы Паліна Фацік. Яна атрымала дыплом 3-й ступені.

У намінацыі «Лепшы празаічны твор» пяцікласніца і настаўніца Зоя Серафімаўна Канаплянік прадставілі легенду, у якой адлюстравана сувязь падзей у гады Вялікай Айчыннай з сучаснасцю. «Незабудкі» – так гучыць назва творчай работы, у якой Паліна выказала свой погляд на той жудасны час, калі людзі былі бязвіннымі ахвярамі фашысцкіх карнікаў і іх памагатых.

Тое, як школьніца пранікнёна перадала сюжэтную лінію, уразіла членаў журы. Аповед маці дзяўчынцы, якая запытала назву кветак, што растуць на лузе, крануў струны душы. Незабудкі – гэта дзеці, якія загінулі і ператварыліся ў анёлаў. Сімвалічна, што зусім маленькая дзяўчынка прапануе пасадзіць кветкі ў палісадніку, тым самым паказаць, што пра іх памятаюць. Бо для сучаснай моладзі тэма захавання памяці пра вызваліцеляў і ахвяр вайны вельмі актуальная.

Алла КИСЕЛЕВА.
Фото автора.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика