МЫ – МІРНЫЯ ЛЮДЗІ!

IMG_2384
Свята Незалежнасці Беларусі і 70-годдзе з дня вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў жыхары раёна сустракалі ўрачыста і ўзнёсла. Нашы дзеці, унукі, мы самі – прадаўжальнікі жыцця чалавечага, за якое бескарысліва ахвяравалі ўласным нашы дзяды і прадзеды. Сціплыя ліпеньскія кветкі да помніка загінуўшым – кропля той удзячнасці і пакланення вялікаму гераічнаму подзвігу абаронцам радзімы, шчырае выказванне прыхільнасці і гонару за іх мужнасць і стойкасць у баях з ворагам. На святочнае мерапрыемства з нагоды знакавых дзяржаўных дат прыехала дэлегацыя з суседняга Веткаўскага раёна, на цэнтральнай плошчы сабраўся народ, сярод якога – нашчадкі і родныя тых, каму сёння мы абавязаны светлым мірным небам. Роўна 70 гадоў на шчодрай гасціннай беларускай зямлі не чуваць выбухаў гармат, кулямётных стрэлаў і крыкаў параненых. Мы – мірныя людзі і не жадаем ваяваць! Няхай на тварах нашых матуль будуць толькі ўсмешкі шчасця, у нашых хатах – спагада і дабрабыт, над нашай рэспублікай – чысты небакрай і спеў галасістых птушак. Шануйце кожны новы дзень, які мы пражываем без вайны і пакутаў. Вечная памяць і слава салдатам-вызваліцелям! Няхай квітнее Беларусь!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика