АЗАРТ І СІЛА ДУХУ

IMG_1901Цікава і карысна бавілі час школьнікі раёна падчас турыстычнага злёту паблізу возера Коўпін, арганізаванага аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Нягледзячы на румзлівае надвор’е і машкару, палатачны гарадок гудзеў  вясёлымі галасамі і дыміў шматлікімі вогнішчамі. Пакуль адны пераадольвалі спартыўныя бар’еры і ўмоўныя перашкоды, іншыя кашаварылі каля ёмістых кацялкоў і чанаў. Разгарачаныя, узбударажаныя і крыху стомленыя рабяты з задавальненнем ласаваліся апетытным супам са свежым кропам і цыбулькай, смакавалі спелыя суніцы і смажылі хрумсткія лісічкі. А хвіліну адпачыўшы, зноў выходзілі на дыстанцыю. У турыстычным марафоне прынялі ўдзел шэсць каманд, і ўсе праявілі актыўнасць у барацьбе за прызавы кубак. А ён дастаўся самым настойлівым, дружным і спрытным – ганаровае званне лідара спаборніцтва заваявалі вучні Залескай школы, на другое месца выйшла каманда СШ№2 і з Дыпломам за трэцяе месца вярнуліся дадому батвінаўскія рабяты. Узрушаныя прыемным адпачынкам, школьнікі абяцалі прыехаць сюды і ў наступны раз.
Арганізатары турзлёту выказваюць падзяку супрацоўнікам міліцыі і Чачэрскага лясніцтва за забеспячэнне правапарадку і супрацьпажарнай бяспекі ўсе гэтыя два дні.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика