У ПРАЦЭСЕ ПАДРЫХТОЎКІ

632885
На двары першы месяц лета. Але час бяжыць хутка. И неўзабаве пачнецца самая важная сельскагаспадарчая кампанія – жніво. Яна патрабуе  дасканалай падрыхтоўкі. Неабходна, каб былі ў добрым стане тэхніка, зернесушыльныя комплексы, выкананы меры пажарнай бяспекі і інш.
І не менш важна здаровае споборніцтва, калі кожны імкнецца да перамогі, а ў выніку – усе намаганні на карысць агульнай справе.
Савет упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, раённы камітэт прафсаюза работнікаў агра-прамысловага комплексу праінфармавалі  аб аб’яўленні раённага спаборніцтва  на ўборцы ўраджаю 2014 года.
Сярод экіпажаў уборачных агрэгатаў вызначыцца адно першае, адно другое і адно трэцяе месцы. Сярод вадзіцеляў на адвозцы зерня  ўмовы такія ж, але удзельнічаюць адна група  з тэхнікай грузападымальнасцю да чатырох тон, другая – звыш гэтай лічбы. А вось машыністы зернетокаў, спецыялісты гаспадарак будуць змагацца за адно ганаровае   месца. Пераможцаў чакаюць узнагароды. Кожны атрымае падзячны ліст райвыканкама і грашовыя прэміі. Арганізатары лічаць, што не кожны можа ўключыцца ў гонку за перамогай. Традыцыйна не маюць права ўдзельнічаць экіпажы камбайнаў, вадзіцелі, што ўжо былі лідарамі ў рэспубліканскім, абласным спаборніцтвах, атрымаўшыя каштоўныя падарункі або грашовую ўзнагароду. У спісе лепшых не будзе тых, хто дапускае зрывы ўборачных работ, парушае працоўную дысцыпліну.
Паралельна ў сельгаспрадпрыемствах будуць арганізаваны ўнутрыгаспа-дарчыя спаборніцтвы, вызначаны меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання на ўсіх відах работ. Будзе шырока выкарыстоўвацца натураплата. Прафкамы  сумесна са спецыялістамі штодня стануць падводзіць вынікі працы кожнага экіпажа камбайна, вадзіцеля і машыніста зернетока.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика