ШКОЛЬНЫ ВАЛЬС РАЗВІТАЛЬНЫ…

IMG_0959
Нібы чароўная каляровая казка апусцілася на вуліцы горада ў мінулую сераду, персанажамі якой сталі прывабныя стромкія дзяўчыны і элегантныя юнакі. Гэта ішлі апошнім вучнёўскім строем па дарозе новага светлага жыцця на свой завяршальны развітальны баль выпускнікі 2014-га. Разлівалася музыка, гучалі віншаванні, нібы зоркі з неба сыпаліся заслужаныя ўзнагароды, чуліся тужлівыя мелодыі лірычных матываў. Пачуццё радасці злілося з мінорам школьнага вальса, хваляванне перапаўняла сэрца, а вусны ўсміхаліся – вось яна, тая доўгачаканая сустрэча з трапяткім светам невядомага і таямнічага. Якім яно будзе – у большасці залежыць ад саміх выпускнікоў. Але галоўнае – гэта ісці наперад смела і ўпэўнена, настойліва дабівацца жадаемага і пры гэтым заставацца сапраўдным чалавекам, годным звання грамадзяніна сваёй краіны. У добры шлях!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика