Заготовка кормов

27 июня 2026
139

На полях ОАО «Вознесенск» старательно трудятся отец и сын Бондаревы

Достаточное количество и калорийность кормов для поголовья общественного стада – гарантия высоких надоев и таких же показателей по привесам крупного рогатого скота.

 

Дастатковая наяўнасць і паўнацэнная якасць корму для пагалоўя грамадскага статка – гэта гарантыя высокіх надояў і такіх жа грунтоўных прываг буйной рагатай жывёлы.

Аграрыі ААТ «Вазнясенск» ведаюць пра тое і выкарыстоўваюць кожную спрыяльную хвіліну для выхаду ў поле. Сёння на зялёным жніве паказваюць прыклад працоўнай адказнасці сямейны дуэт механізатараў у складзе Сяргея Бондарава і яго сына Валерыя. Сяргей Аляксандравіч заняты на касьбе траў. Яго энегранасычаны МТЗ-3522 спрытна абыходзіць палеткі, пакідаючы за спіной 30-35 гектараў кармавой плошчы за змену. Стараннаму механізатару дапамагае ў бесперабойнай і якаснай рабоце багаты вопыт і адказнасць за даручаны ўчастак. Такую ж прынцыповасць, упартасць і гаспадарскі падыход да справы Сяргей Аляксандравіч выхаваў у сына. Валерый лічыцца ў гаспадарцы аднам з перадавых работнікаў. Вось і ў гэтым сезоне – у лідарах на нарыхтоўцы кармоў. На шустрым і вынослівым МТЗ-1221 з прыцэпам ён робіць ходку за ходкай, дастаўляючы зялёную масу з поля да месца прызначэння. Важна, каб тэхніка не давала збою і не падвяла ў самы адказны момант. Таму правільная эксплуатацыя і абслугоўванне трактара – абавязковы і штодзённы клопат вяскоўца.



Надвор’е дазваляе, а час прыспешвае аграрыяў завяршыць зялёнае жніво ў вызначаныя тэрміны. А каб узімку жывёла была добра накормлена, сяльгаспрадпрыемству належыць пакласці на кармавы стол дойнаму статку, бычкам і цялушкам 16 тысяч тон сіласу, 9 тысяч тон сенажу і 900 тон сена. Трэба сказаць, што па стану на 25 жніўня больш паловы ад неабходнага аграрыямі ўжо выканана.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ

ФОТА АЎТАРА

ТЕГИ: