Водитель сельхозпредприятия «Ботвиново» Иван Гайков – в лидерах на отвозке зерна

29 июля 2026
41

Он первый в районе ветеран труда, кому подчинилась рекордная тысяча тонн золотого богатства полей.

Вясковец усё жыццё працуе на малой радзіме. Нягледзячы на пенсійны ўзрост, падчас жніва выводзіць сваю тэхніку ў рэйс і прыкладае сілы і вопыт на тое, каб вывезці ўраджай з поля да аднаго зернейка. На магутным самазвале МАЗ-680 ён даў фору маладым аграрыям і даставіў на зернеток пераможную тысячу тон свежых зярнятак. Перадавога хлебароба прыехалі павіншаваць з дасягнутым поспехам кіраўніцтва гаспадаркі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анжаліка Краўчанка і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Ганна Корхава. А салодкі пшанічны бохан з гарачай печы Музея хлеба стаў сімвалам удзячнай шчодрасці зямлі і прыемным пачастункам ветэрану працы за яго плён і мазольныя рукі.







Валянціна ПРАНКЕВІЧ

ФОТА АЎТАРА