Пятая жатва Андрея Мацкива: молодой комбайнер снова взял тысячу тонн
14 августа 2026
74
Для единственного на Чечерщине молодого комбайнера Андрея Мацкива нынешняя жатва - уже пятая, причем он уже два года самостоятельно управляет зерноуборочной техникой и дважды добивался рекордного успеха - тысячи тонн намолота в КСУП "РовковичиАгро".
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Хлопец з вёскі ведае кошт хлебаробскай працы і кожнаму заробленаму рублю. Тут, на малой радзіме ў Роўкавічах, ён навучыўся моцна трымаць руль і, атрымаўшы пасведчанне на кіраванне легкавым аўтамабілем і грузавымі машынамі, на практыцы асвоіў тэхналогію ваджэння і адчуў асалоду вадзіцельскай прафесіі. Андрэй працуе ў горадзе, але калі спатрэбілася, у чарговы раз прыйшоў на дапамогу землякам. Прыкладам стараннасці для юнака сталі дзед, бацька і блізкія, якія праз салёны пот і крывавыя мазалі на руках зведалі ўвесь смак сялянскай працы. Кожны раз падчас уборачнай яны ўсім сэрцам хвалююцца, падбадзёрваюць і чакаюць яго трыумфу на спелай ніве – не дзеля славы, а каб ганарыцца сваім героем. Родная бацькоўская зямля шчодра адарыла хлебароба за цвёрдасць характару, нязломную волю і моцныя рукі.
Гледзячы на дасягненні і ўпартасць Андрэя Мацківа, можна быць упэўненым – у вёскі ёсць надзейнае і вернае плячо. І сёння Андрэй падставіў яго отарскім калегам, напрацаваўшы чарговыя каштоўныя тоны збожжа для дабрабыту людзей і роднай краіны.
Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора