Опытные аграрии и молодежь в КСУП "РовковичиАгро" работают в паре

30 августа 2026
43
Коллектив КСУП "РовковичиАгро" занят сегодня на ряде земледельческих работ. Одна из главных задач – подготовка кормовой базы животным на зимне-стойловый период.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Каб мясное і малочнае пагалоўе мела неабходны рацыён і напаўняльнасць кармавога стала, гаспадарцы неабходна назапасіць 16 445 тон сіласу, 7 400 тон сенажу і 609 тон сена. Дарэчы, нормы па сену тут ужо перавыкананы і складаюць 112 працэнтаў ад плану. На павестцы – сакавіты кампанент у меню буронкам.

За рулём КВК-800 круг за кругам абыходзіць у дзень да 30 гектараў з люцэрнай і напаўняе кузавы трактара "зялёнкай" вопытны майстар і прафесіянал з 20-гадовым стажам Дзмітрый Даўгацелес. Для яго гэта звыклая і напрацаваная працэдура. Галоўнае, каб не падводзіў матор тэхнікі і спрыяла добрае надвор’е. У пары з ім пачынаючы механізатар Уладзімір Лабачоў, які толькі год, як сеў за руль трактара, але паказвае прыклад. Аграрый стараецца не затрымліваць тэмпы работ і хуценька адвозіць на сіласную яму за змену да 50 тон сакавітага корму, а гэта 10 рэйсаў. Паўнацэннае кармленне – гарантыя высокіх паказчыкаў па прывагах і надоях буйной рагатай жывёлы, залог дабрабыту і стабільнасці гаспадаркі, яе працаўнікоў. Таму кожны зацікаўлены ў канчатковым выніку агульных намаганняў.

Уладзімір Лабачоў і Дзмітрый Даўгацелес


А побач на суседнім полі поўным ходам вядзецца прасаванне саломы. Поруч з вопытным Алегам Бескаравайным, стаж якога ў прафесіі складае 27 гадоў, працуе на МТЗ-1523.3 з прэспадборшчыкам малады механізатар Арцём Тарасаў. Падчас вучобы ў чачэрскім прафесійным каледжы ён праходзіў тут вытворчую практыку, а зараз прыйшоў на адпрацоўку. Кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла яму тэхніку і ўскладае на хлопца вялікія спадзяванні: кіраўнік сяльгаспрадпрыемства Уладзімір Блатун адзначае яго хватку, спрыт і жаданне працаваць на роднай зямлі, дзе шчыруе і бацька.

Арцём Тарасаў і Алег Бескаравайны

У "РоўкавічыАгра" завершана сяўба азімага рапсу. Плошчу ў 500 гектараў аздобіў насеннем гэтай культуры Мікалай Бэкер. Для Мікалая Карлавіча роўкавіцкая зямля стала другой малой радзімай летам 2014 года, куды ён з сям’ёй пераехаў з Казахстана. З таго часу яго працавітыя рукі і гаспадарскі падыход – надзейная падтрымка сяльгаспарадпрыемству. Клопату ў вяскоўцаў шмат, але дырэктар гаспадаркі ўпэўнены, што з пастаўленай задачай аграрыі справяцца безагаворачна. Бо ў калектыве працуюць руплівыя, згуртаваныя і адданыя сваёй справе людзі.

Мікалай Бэкер

Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора