ЖЫВЁЛАВОДЫ — ЛЮДЗІ ТВОРЧЫЯ

9 апреля 2009
2

Вось і надышоў час, калі жывёлаводы Чачэршчыны прадэманструюць сваё творчае майстэрства перад гледачамі. У нядзелю, 22 сакавіка на базе Отарскага ЦСДК адбудзецца заключны канцэрт агляду самадзейнай мастацкай творчасці. Мерапрыемства пачнецца а 11-ай гадзіне. Арыгінальныя нумары і нават цэлыя канцэртныя праграмы зробяць яго сапраўдным святам.
Адзначым, што да гэтага дня ў гаспадарках раёна рыхтаваліся даўно. Адборачныя туры на месцах праходзілі з канца лютага. Удзел у іх прынялі працаўнікі ўсіх прадпрыемстваў Чачэршчыны. З асабліва цікавай праграмай выступілі артысты ПСУП «Отар», а таксама дзяржаўных прадпрыемстваў «Звязда», «Палессе».
Таццяна ЯКУБОЎСКАЯ.

Предыдущая новость
І ЧУТНА, І БАЧНА…
следующая новость
КАРАЛЕВА ПРЫПЕЎКІ