Вечная памяць памерлым і забітым!

15 февраля 2018

У храме Прэабражэння Гасподня адбыўся малебен па забітых і памерлых воінах-інтэрнацыяналістах.

IMG_4432

У журботным маўчанні памянулі імёны і памаліліся за сваіх таварышаў іх былыя саслужыўцы. Пакуль пад царкоўныя псалмы дрыготка трапятала маленькае полымя васковых свечак, у сэрцах салдат-афганцаў палаў і апякаў душу і сэрца агонь памяці аб мінулай службе, згубленых сябрах і баявой гарачай маладосці. Вечны спачын тым, хто вярнуўся дадому ў цынкавай труне, або заўчасна развітаўся з гэтым светам!