У Чачэрску пройдзе тыдзень беларускага пісьменства

28 августа 2017

письменностьТыдзень  беларускага пісьменства ў раённай цэнтральнай бібліятэцы пачнецца 1 верасня а 12-й гадзіне з  прагляду выставы «Жыве ў вяках беларускай слова». Затым старт возьме свята «Веру ў моц тваю, бацькоў святое слова»  з удзелам свяшчэнніка Храма Праабражэння Господня.

У наступны раз установа запрашае наведвальнікаў 5 верасня ў 14.30.  Увазе ўдзельнікаў будзе прадстаўлены мульцімедзійны праект «Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны». У такі ж час 6 верасня пройдзе гістарычны відэапрагляд «Чалавек прыдумаў кнігу».

Завяршыцца тыдзень на наступны дзень – 7 верасня. Ён будзе прысвечаны пісьменнікам-юбілярам Якубу Коласу і Янку Купалу і носіць сімвалічную назву «Два волаты, два песняры  беларускайм зямлі». Нікога не пакінуць абыякавымі выстава-вернісаж «Нам засталася спадчына», літаратурна-музычная імпрэза  «Песняры беларускай зямлі», віктарына «Ці ведаеце вы творы Я.Купалы і Я.Коласа». Пачатак мерапрыемстваў зноў жа ў 14.30.

Ірына ЧУЯНКОВА.

Предыдущая новость
Дрыжыкі па твары