У чачэрскім дзіцячым садку пасяліўся чалавек-шпакоўня

26 марта 2019
1

Гэтай вясной на тэрыторыі дзіцячага садка №2 на старым дрэве з’явілася дзівосная шпакоўня з ручкамі-ножкамі. Ідэя належыць вахцёру Наталлі Пранкевіч, а ўвасобіў творчую задуму рабочы Пётр Фомчанка.

Цяпер кожнага, хто наведвае дашкольную установу, сустракае вясёлы чалавек-шпакоўня. Новы жыхар вельмі падабаецца дзецям.

В.БАГДАНОВІЧ.