Шчодры вечар на Чачэршчыне

14 января 2016
1

IMG_019225вЗ такімі цёплымі прывітальнымі словамі з хаты ў хату вандравалі калядныя гурты з абавязковымі персанажамі Казы, цыганоў, механошы і іншымі блазнамі. Не выключэннем стаў і Дзед Мароз.
Цукеркамі, рублямі і гарэлкай частавалі гасцей святочнага вечара шчодрыя гаспадары. Шчыра радаваліся прыходу «валхвоў» тыя, каму словы віншаванняў былі выказаны ад душы і сэрца, для каго ў тыя хвіліны і спявалі, і танчылі размалёваныя «шчодрыкі». Сапраўднае тэатралізаванае прадстаўленне калядавання прадставілі работнікі раённага Дома культуры, а перад гэтым правялі са школьнікамі майстар-клас зімовых гульняў і пацех, бліжэй пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з семантыкай шумнага, яркага беларускага народнага свята. Весела правялі час каля навагодніх елак у абрадавых гульнях дашкаляты і вучні. Добры вечар добрым людзям!
Спявала-калядавала Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Предыдущая новость
Чечерская лыжня приглашает