ПРА ЖЫЛЛЁ І ДАРОГІ ТУРБОТЫ

31 января 2014

Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама П.Сілівончыка наведала працоўны калектыў цэха газавай гаспадаркі. У ходзе сустрэчы была прадстаўлена інфармацыя аб ходзе падрыхтоўкі да выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 27 склікання.
Коратка расказалі аб справах у камунальнай гаспадарцы і медыцыне, аб крымінагенных абставінах і супрацьпажарнай бяспецы на тэрыторыі раёна, налогавым заканадаўстве і стане прафілактычнай работы з асацыяльнымі сем’ямі прадстаўнікі адпаведных служб. Павел Аляксандравіч давёў да ведама прысутных пытанні будаўніцтва на Чачэршчыне. Так, ужо да красавіка неабходна ўвесці ў строй два сацыяльных і адзін вытворчы аб’екты  – гэта значыць, вясной расчыняць дзверы дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, гарадскі Дом культуры і новы малочна-таварны комплекс у ААТ “Звязда”. Плануецца добраўпарадкаваць шэраг гарадскіх вуліц, іх пералік яшчэ ўдакладняецца і хутка будзе надрукаваны на старонках газеты. Таксама, як паведаміў выступаючы, пачнуцца работы па ўзвядзенню жыллёва-будаўнічага вытворчага кааператыва №7, васьмікватэрнага дома па в.Ульянава і 12-кватэрнага на в.Дзяржынскага. Працягваецца рэканструкцыя філіяла вінаробчага завода і будаўніцтва індывідуальнага жылля.
Члены калектыву, у сваю чаргу, акрэслілі некалькі набалелых пытанняў. Напрыклад, вуліца Камарова ў зімовы перыяд дрэнна пасыпаецца пясчана-салянай сумессю, пражываючыя па в. 50 год БССР у раёне гарадской аптэкі скардзяцца на цяжкае перамяшчэнне на гэтым участку дарогі падчас моцных сезонных ападкаў, а аматары купання не дачакаюцца адкрыцця фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Брыз”. Не зусім задавальняе пакупнікоў асартымент кісламалочнай прадукцыі ў гандлёвых кропках горада, а стаць пастаяннымі кліентамі магазіна “Еўраопт” жадаюць многія. На акрэсленыя праблемы былі дадзены кампетэнтныя адказы, асобныя заўвагі ўзяты на кантроль.

Предыдущая новость
ЗНАЙ КРАЙ, ДА НЕ ПАДАЙ
следующая новость
НЕДЕЛЯ БЫЛА НЕСПОКОЙНОЙ