Мы і любімая кніга

5 ноября 2015
2

93076346Для аматараў літаратурнага чытання ёсць падстава яшчэ часцей наведаць бібліятэчныя ўстановы Чачэршчыны, каб павысіць і свой інтэлект, і заваяваць першанства аб’яўленага творчага конкурса.
Справа ў тым, што ў межах рэспубліканскай акцыі «Сямейнае чытанне» на базе цэнтральнай бібліятэкі плануецца правесці шэраг мерапрыемстваў. Напрыклад, ужо ў снежні жыхароў і гасцей горада запросіць «Казачны снегапад» з тэатралізаванай дзеяй, конкурснай праграмай і сэлфі «Мы + любімая кніга сям’і». Фотаконкурс «Літаратурны герой у кадры маёй сям’і» працягнецца са студзеня па май 2016 года. Прыняць удзел можна ўсім жадаючым і атрымаць прыемны падарунак за актыўнасць. Цыкл свят кнігі і розных забаўляльна-пазнавальных мерапрыемстваў пакажуць прыхільнікам друкаванага слова бібліятэкі Чачэршчыны. Трэба толькі сачыць за рэкламай і не забывацца наведваць храм мудрасці. Бо нішто так не зачароўвае, як таямніца нязведанага, гісторыя падзей і сюжэты аповядаў пра ўсё на свеце.
Сяргей ПРАНКЕВІЧ.

следующая новость
Чечерщина спортивная