Медаль і ганаровыя граматы – старанным чачэрскім працаўнікам

17 ноября 2016
2

IMG_6550Намеснік дырэктара ААТ «Звязда» Сяргей Трыбунах, аператар машыннага даення ААТ «Отар» Любоў Верашчака, трактарыст-машыніст таго ж сельгаспрадпрыемства Анатоль Круглікаў за шматгадовую добрасумленную працу ў дадзенай галіне ўзнагароджаны ганаровымі граматамі абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Дырэктар ААТ «Звязда» Галіна Трыбунах атрымала юбілейны медаль «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» ад рэспубліканскага камітэта грамадскага аб’яднання.