КАРЫСНАЯ СПРАВА
16 августа 2009
Ветэранскі актыў Чачэршчыны ў мінулы аўторак зрабіў пазнавальную экскурсію ў горад Гомель. Чатырнаццаць членаў райсавета ветэранаў наведалі палацава-паркавы ансамбль Паскевічаў і Гомельскі абласны музей ваеннай славы. Наш раён аказаўся чацвёртым, хто правёў такую работу з ветэранамі вайны і працы, а ініцыятарам гэтага абласнога культмасавага мерапрыемства былі Калінкавіцкі і Акцябрскі раёны. Ветэраны засталіся задаволены экскурсіяй, бо не так часта даводзіцца сабрацца разам, ды яшчэ мець магчымасць наведаць гістрычныя мясціны Гомельшчыны. Вялікі дзякуй яны адрасавалі райсавету ветэранаў за арганізацыю выезда.
Последние материалы
