Дзівосы са Жлобіна ў Чачэрску

23 февраля 2017

IMG_2474Рукатворнае лазовае дзіва вырабляе вось ужо больш за 20 гадоў электраманцёр Беларускага металургічнага завода Віктар Давідовіч. Свае шэдэўры дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўраджэнец Жлобіна прапануе воку чачаран, прадставіўшы работы ў экспазіцыйнай зале гісторыка-этнаграфічнага музею. Выстава працуе да канца лютага, так што ў аматараў прыгожага ёсць магчымасць не толькі паглядзець на майстэрскія вазы, скарбонкі, падносы, крэслы і нават дзіцячы ложак-калыску, але і набыць, напрыклад, кошыкі для бялізны ці цацак ва ўласнае карыстанне. ПРЫХОДЗЬЦЕ, ВЫБІРАЙЦЕ!

В.БАГДАНОВІЧ.

следующая новость
Блізіцца Масленіца