Чачэрскі райкам БРСМ правёў акцыю супраць курэння

16 ноября 2017
1

Напярэдадні Дня адмовы ад курэння моладзь Чачэршчыны выйшла з акцыяй пратэсту супраць тытуню – актывісты з ліку членаў БРСМ і спецыяліст райЦГіЭ раздавалі прахожым лістоўкі-заклікі раз і назаўсёды адмовіцца ад гэтай шкоднай звычкі.

IMG_7892

Нехта ўсміхаўся, хтосьці жартаваў, але кожнаму, з кім давялося сутыкнуцца, яшчэ раз напомнілі пра тое, што нікацін не спрыяе здароўю і значна б’е па кішэні курыльшчыка і ўсёй яго сям’і. Зробім жыццё святлейшым! Дыхайце свежым паветрам!

В.БАГДАНОВІЧ.