Чачэрскі музей прапануе новыя сувеніры

9 сентября 2019
1

Да юбілею горада ў гісторыка-этнаграфічным музеі назапасілі багаты асартымент тавараў з сімволікай горада. Талеркі, кубкі, гліняныя званочкі, блакноты, ручкі, бейсболкі і футболкі з лагатыпам горада, сцягі.

Усяго 72 найменавання сувеніраў. Нядаўна таксама паступіла прадукцыя, зробленая рукамі людзей з абмежаванымі магчымасцямі ўнітарнага прадпрыемства «Дарога ў жыццё». Так што, наведаўшы Чачэршчыну святочную, кожны зможа ўзяць з сабой часцінку яе цеплыні.

В.БАГДАНОВІЧ