У чачэрскім музеі прайшоў гістарычны дыктант

23 апреля 2019
2

У гісторыка-этнаграфічным музеі прайшоў музейна-адукацыйны занятак «Гістарычны дыктант».

Вучні сёмых класаў гімназіі адказвалі на пытанні, што тычацца малой радзімы і 860-годдзя заснавання горада, паказвалі свае веды па этнаграфіі краю, расказвалі, што ведаюць пра знакамітых людзей, прадметы побыту чачаран, архітэктуры.

Больш за ўсіх правільных адказаў у  Лізы Хiдаятавай і Дзмітрыя Бартноўскага. Дакладней астатніх ведаюць гісторыю края таксама Таццяна Новікава, Яўгенія Цярэшчанка і Анастасія Герашчанка. Школьнікі атрымалі ў падарунак севеніры.