В деревне Бабичи живет женщина, вырастившая 9 детей и 28 правнуков

26 сентября 2026
257
Жительнице деревни Бабичи Агафье Казинчиковой 89 лет. Однако в таком почтенном возрасте она сохранила бодрость духа, гибкость и неугасающую энергию жизни.

Ее судьба неразрывно связана с событиями прошлых лет, которые женщина пережила вместе с белорусским народом, своими земляками. И самое страшное в тех событиях – кровавые дни Великой Отечественной.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Агаф’я Сямёнаўна была адзінай дачкой у сям’і. Гадавалася без бацькі: Сямён Панаськоў, перадавы калгаснік, пайшоў на вайну, трапіў у палон і загінуў у фашысцкім канцлагеры. Дзяўчынку паднімала на ногі маці. Хату спалілі ворагі – салдацкая ўдава жыла з дзіцём дзе давядзецца. Пасля вызвалення было не менш складана: голад, разруха, нястача. Працавалі, як кажуць, за палачкі. А тут яшчэ вяскоўцаў абклалі сельскагаспадарчымі падаткамі – дзяржаве неабходна было здаць у год пэўную колькасць яек, некалькі кілаграмаў мяса, зерне, бульбу і іншую прадукцыю. Ужо з 12 гадоў Агаф’я Сямёнаўна шчыравала на палетках з кок-сагызам, палола буракі, выконвала іншыя паляводчыя работы. Потым падмяняла на складзе кладаўшчыка, стаяла за прылаўкам школьнага ларка. Адным словам, за 40 гадоў працы пазнала смак розных спецыяльнасцей.

Але самая галоўная яе прафесія – быць маці: Агаф’я Казіначыкава выхавала 9 дзяцей, мае 15 унукаў і 28 праўнукаў. Сыны і дочкі атрымалі годную адукацыю і цвёрда сталі на ногі. Кожны праклаў сваю жыццёвую сцяжынку, зрабіў кар’еру і наладзіў добры лёс. Раўняюцца на бацькоў і іх дзеці, радуючы маленькімі і вялікімі поспехамі і дасягненнямі. Род Казіначыкавых дружны і згуртаваны. За выхаванне нашчадкаў Агаф’я Сямёнаўна мае тры мацярынскія ордэны, а за асаблівыя заслугі перад Радзімай ёй прызначылі персанальную пенсію.



У сакавіку будучага года Агаф’я Казіначыкава адзначыць 90-годдзе. Гэта па пашпарту. А наяве яна застаецца такой жа дынамічнай і рухавай. У хаце, на двары і ў агародзе – чысціня і парадак. Яе кожны новы дзень пачынаецца а пятай гадзіне раніцы. І да самага вечара Агаф’я Сямёнаўна за праполкай, уборкай і чысткай. Гэты клопат не дае старэць целу, а душэўны стан падтрымлівае вера ва Ўсявышняга і малітва да яго – за жыццё, за сябе, за дзяцей і ўнукаў, за мірнае неба над Беларуссю. 

Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора