Уроженец Чечерщины Михаил Трибуналов всегда возвращается на малую родину
Чечерщина гордится своими трудовыми кадрами, опытными специалистами в области медицины, образования и других структур. Восхищается одаренными и талантливыми личностями. В историческую летопись побед и достижений жителей края внес свое имя уроженец Чирвоного Бора, кандидат технических наук, доцент Михаил Трибуналов.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Навуковая і працоўная дзейнасць Міхаіла Трыбуналава звязана з механізацыяй сельскай гаспадаркі. Доўгі час Міхаіл Мікалаевіч карпеў над мадэрнізацыяй тэхналогіі ўборкі ільну і абслугоўвання зернеўборачных камбайнаў. А прага да тэхнікі перадалася яму ад бацькі, які ўсё жыццё працаваў механізатарам. У юнацтве Міхаіл Трыбуналаў і сам садзіўся за руль камбайна, далучаючыся да ўборачнай кампаніі калгаса "50 год БССР". Іншы раз яго падмяняў брат Леанід. Так атрымалася, што абодва яны скончылі Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Прычым Міхаіл – з чырвоным дыпломам. На адпрацоўку наш зямляк вярнуўся абратна ў родны калгас, дзе больш за два гады займаў пасаду галоўнага інжынера. Але гэтага яму было мала, хацелася знайсці сваё прафесійнае прызванне. І прага да ведаў прывяла маладога аграрыя ў Мінскі навукова-даследчы інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі нечарназёмнай зоны СССР. Там ён скончыў аспіратуру. Быў аспірантам, малодшым навуковым супрацоўнікам. У 1988 годзе абараніў дысертацыю на тэму павышэння вытворчасці абаротнік лёну.
Вялікі адрэзак жыцця, амаль 30 гадоў, Міхаіл Мікалаевіч аддаў працы ў Беларускім аграрным універсітэце – былы інстытут механізацыі. У розныя гады выкладаў на кафедры "Вытворчае навучанне", пэўны час быў загадчыкам кафедры "Трактары і аўтамабілі", у ВНУ атрымаў вучонае званне дацэнта. Міхаіл Трыбуналаў – аўтар і сааўтар патэнтаў і вынаходстваў у галіне машынабудавання, аўтар шэрагу метадычных распрацовак і заданняў для студэнтаў аграмеханічнага факультэта і тэхнічнага сервісу ў АПК. Ім былі распрацаваны і прайшлі іспыт навясны агрэгат для ўборкі лёну і прэс-падборшчык. Запамінальнымі і дзейснымі для практычнай работы Міхаіл Мікалаевіч лічыць стажыроўкі і працоўныя камандзіроўкі ў Славакію, Галандыю, Канаду і ЗША. Абмен вопытам з замежнымі партнёрамі стаў добрай і карыснай практыкай для навукоўца.
Зараз наш зямляк на заслужаным адпачынку. У Бараўлянах, што пад Мінскам, паставіў хату і перабраўся туды з сям’ёй. У вольны час любіць канструяваць, рабіць самадзелкі з металу. А калі сэрца папросіць – імкнецца на Чачэршчыну да сяброў і родных. "Тут, у Чырвоным Боры, засталіся мае карані і магілы продкаў. Чачэрская зямля мяне ўзрасціла і выхавала. Я прыязджаю сюды штогод, каб паціснуць рукі браценнікам Сяргею і Міхаілу Мінянковым, сустрэцца з аднакласнікамі і, калі атрымаецца, пагутарыць з былым аграномам Уладзімірам Прышчэпенкам. Дый і проста хочацца падыхаць паветрам сваёй малой радзімы", – прызнаецца Міхаіл Трыбуналаў і з вялікім жаданнем вяртаецца да вытокаў.
Фото из личного архива Михаила Трибуналова
