Под отцовским крылом: житель Чечерщины Дмитрий Куцепалов с женой растит троих детей
21 октября 2026
62
Житель агрогородка Вознесенский Дмитрий Куцепалов приехал с родителями из Украины на их малую родину и устроил здесь свою судьбу. На Чечерщине сельский житель освоил профессию механизатора и обрел семейное счастье.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Пазнаёміўшыся са Святланай, у хуткім часе заключыў з ёй шлюб. А неўзабаве нарадзіліся сын і дзве дачуркі, якім бацькі імкнуцца забяспечыць належную адукацыю: 18-гадовы Раман вучыцца на другім курсе БНТУ на інжынера-канструктара гідрапнеўмасістэм мабільных і тэхналагічных машын і абсталявання. Сярэдняя Дар’я авалодвае настаўніцкімі ведамі ў Гомельскім дзяржаўным педагагічным каледжы імя Л.С.Выгоцкага. Самая ж малодшая, 10-гадовая Алеся, яшчэ ходзіць у школу і вызначае свой будучы шлях. У вольную хвіліну дзяўчынка разам з бацькам малюе, чытае або бавіцца ў гульнявую прыстаўку. І, канешне ж, дапамагае дарослым па гаспадарцы. Старэйшыя дзеці таксама, бываючы дома, імкнуцца падставіць плячо: прыбрацца ў хаце, скасіць траву, паправіць агароджу. А падчас летніх канікул працуюць у мясцовай гаспадарцы на зернетаку.
– У нас двое студэнтаў, кожныя выхадныя нехта з іх прыязджае дадому. І кожнаму трэба штосьці сабраць у дарогу. Вось сёння Святлана рыхтуе салодкія блінчыкі. А Алеся ёй дапамагае, – усміхаецца Дзмітрый.
Не толькі калектыўная праца, але і сумесны адпачынак умацоўваюць дзіцяча-бацькоўскія зносіны. Паходы ў лес і на рыбалку, хатнія ўрачыстасці і святочныя вечарыны – усё гэта яднае, мацуе і радніць. Вось так, пад надзейным бацькавым крылом, жыве і будуе сваю будучыню звычайная вясковая сям’я.
Валентина БОГДАНОВИЧ
Фото автора

Последние материалы