У раённай бібліятэцы напярэдадні 8 Сакавіка чачэрскія паэтэсы чыталі вершы

7 марта 2019
1

Некалькі хвілін адпачынку падаравалі жанчынам супрацоўнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі. Тут па традыцыі напярэдадні 8 Сакавіка чыталі вершы мясцовыя паэткі, шмат гаварылі пра жаночае прызначэнне і шчасце мацярынства.

Пра святасць і благадаць Маці Божай гасцям нагадала Галіна Сініцына, а прыхаджане храма Прэабражэння Гасподня, удзельніцы праваслаўнага гуртка «Міласэрнае сэрца» выканалі духоўную песню.

Аб жыцці зямным і нябесным гаварылася ў атмасферы сяброўства, станоўчых эмоцый і прадчування блізкага свята.