У музеі праходзіць выстава спартыўных дасягненняў Чачэршчыны, прымеркаваная да II Еўрапейскіх гульняў

28 мая 2019

Наведвальнікам прадстаўлены сімвалы перамог мясцовых спартсменаў у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. На стылажах дыпломы, медалі і кубкі за дасягненні апошніх гадоў выхаванцаў дзіцяча-юнацкай спатрыўнай школы.

Таксама выстаўлена інфармацыя пра вядомых зорак спорту мінулай эпохі. Напрыклад, у свой час гучала на ўсвесь Савецкі Саюз прозвішча майстра па веласпорту Міхаіла Зорына, лыжніка Мікалая Яўстраценкі, майстроў па самба Ігара Сотнікава і па грэка-рымскай і вольнай барацьбе Васіля Секунава.

Праславіў наш горад майстар спорту міжнароднага класа Сяргей Пернікаў. Пра ўсё гэта можна будзе прачытаць і паглядзець на выставачных паліцах музея на працягу месяца.

В.БАГДАНОВІЧ