У Матнявіцкай школе дзеці ствараюць традыцыйныя лялькі-абярэгі

4 марта 2019
2

Зернавушка, Траўніца, Падарожніца – так завуць лялек, якіх у Матнявіцкай школе дзеці робяць уласнаручна. Гэта не проста цацкі, а сапраўдныя абярэгі, зробленыя згодна з традыцыямі і прадстаўленнямі нашых продкаў.

Каб стварыць такую ляльку, не абысціся без спецыяльных ведаў. На занятках аб’яднання па інтарэсах “Тэкстыльны дызайн” маленькія беларусы не толькі займаюцца вырабамі, але слухаюць пра гісторыю і прызначэнне абярэгаў, якія былі жыццёвымі спадарожнікамі нашых продкаў. Да таго ж, майстар-класы вучаць дзяцей фантазіраваць і ўвасабляць свае задумы.

Творчы праект “Нацыянальная лялька – часцінка беларускай душы” ў Матнявіцкай школе працягваецца, а значыць, наперадзе яшчэ шмат лялек, прызначаных берагчы і захоўваць сваіх стваральнікаў.