СЯБРУЕМ З ТЭАТРАМ ЛЯЛЕК
8 декабря 2012
2
Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі – творчыя і натхнёныя натуры. Захапіўшы неабходны рэквізіт, снежным зімовым ранкам яны спяшаюцца ў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, каб пацешыць выхаванцаў лялечным тэатрам “Як кот звяроў напалохаў”. Цікавая беларуская казка ў выкананні Антаніны Загорцавай і Жаны Калачовай адразу захапіла рабят і пакінула добрыя ўражанні. Дарэчы, ва ўстанове заўсёды рады гасцям, з усмешкай дзеляцца сваімі поспехамі і дасягненнямі, вырабамі з розных матэрыялаў, каляднымі прыгатаваннямі. Пачынаецца самы чароўны час, калі становяцца магчымымі неверагодныя прыгоды, сустрэчы і нават цуды.
