КАРАГОДЫ + ЗАБАВЫ

18 января 2013
1

Весела кружылі вакол святочнай ёлкі, гулялі разам з казачнымі персанажамі, радаваліся жартам і балазе тэатралізаваных герояў, праходзілі па таямнічых сцяжынках у краіне Снежнай Каралевы 30 хлопчыкаў і дзяўчынак Чачэршчыны з ліку сацыяльных сірот, шматдзетных сямей і выхаванцаў Нядзельняй школы храма Прэабражэння Гасподня, якія прынялі ўдзел у навагоднім карагодзе на архіерэйскай ёлцы ў г.Гомелі. Дзеці атрымалі шквал станоўчых пачуццяў, кіпучай энергіі, назапасілі добрых успамінаў не на адзін дзень. Песні, танцы, загадкі, цукеркі ад Дзеда Мароза – усё гэта на нейкі час запаланіла ўвесь свет рабят, паклікала ў чароўнае падарожжа і прынесла вялікае задавальненне. На некалькі гадзін іх жыццё пранізаў яркі промень цікавых навагодніх прыгод і светлых радасных падзей.

Предыдущая новость
образ – здоровый!
следующая новость
ИГРУШКИ И КОНФЕТЫ