Чечерские артисты радуют своими музыкальными номерами

11 октября 2026
27
Народны гурт «Меркулавіцкія вячоркі» жыве і спявае ўжо больш за паўстагоддзе. Пасля таго, як падмурак яго існаванню заклала былы кіраўнік мясцовага ЦСДК Алена Бозікава, якой няма з намі ўжо 20 гадоў, артысты далі сотні канцэртаў і заваявалі дзясяткі творчых перамог.

За мінулы час склад удзельнікаў змяняўся, на змену старым прыходзілі маладыя галасістыя захавальніцы спеўнага майстэрства і народнай абраднасці. Сёння «Меркулавіцкія вячоркі» – гэта 6 чалавек, якія дораць
прыгожыя песні, настрой і жыццёвую мудрасць праз голас, музыку і ўнутраны імпэт. Вось ужо 26 гадоў узначальвае калектыў, які ў 1993 годзе атрымаў званне народнага, нязменны кіраўнік Валянціна Лявончыкава. Яна фарміруе імідж гурта і рыхтуе культурную праграму. Але мала падабраць рэпертуар. Важна мець знешнюю абаяльнасць, сцэнічнае майстэрства і, галоўнае, жаданне радаваць аўдыторыю. Меркулавіцкія
артысты ўмеюць і тое, і другое. Ім заўсёды рады жыхары аддаленых і маланаселеных вёсак Чачэршчыны. Дзяўчаты віншуюць добрым музычным падарункам лідараў жніва, іх канцэртныя нумары запальваюць у сэрцах людзей агеньчык святла, цеплыні і лагоды. І калі на прасторах чачэрскай зямлі гучыць шчырая матчына песня, ярчэй адчуваеш сябе сапраўдным беларусам.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ
ФОТА АЎТАРА ІЗ АРХІВУ «ЧВ»
ТЕГИ: