Чачэрскія рамеснікі ўдзельнічалі ў ХІХ міжрэгіянальнай Курскай Коранскай ярмарцы

9 июля 2019
3

Па запрашэнні ўпраўлення культуры Курскага муніцыпалітэта да расіян са сваімі вырабамі ездзілі Аляксандр Плістаў, Ніна Карпава і Уладзімір Прудзівус. Чачаране прадставілі работы па гальванапластыцы, вязанні, вышыўцы, канзашы, разьбе па дрэве.

Беларуская дэлегацыя дала інтэрв’ю журналістам расійскіх сродкаў масавай інфармацыі, радыёканала РТР-планета,  тэлекампаніі Данбаса «Юнацтва».

Арганізатары свята высока ацанілі талент нашых умельцаў, рамеснікі атрымалі пасведчанні афіцыйнага ўдзельніка кірмаша і запрашэнне да ўдзелу ў наступным годзе.