Чачэрскія артысты атрымалі ўзнагароды на свяце фальклору «Траецкі карагод на Веткаўшчыне»

20 июня 2019

У свяце удзельнічалі бабічане, якія прывезлі дадому па два дыпломы 1, 2 і 3 ступеняў.

Самым таленавітым гарманістам прызнаны Васіль Карпоўскі.
Прыйшоўся даспадобы і журы, і гасцям свята абрад мясцовых зажынак. Заслужыў добрай адзнакі народны ансамбль «Лёс» у намінацыі народна-бытавога танца і як адзін з лепшых фальклорных калектываў.

Паланіў слухача спеў Людмілы Міхалкоўскай і Ганны Гапеенка, яшчэ адну перамогу прынесла нашым артыстам байка Веры Цепляковай «Шрам на барадзе».

Таксама Ганаровай граматай за жартлівыя прыпеўкі адзначаны Таццяна Карпоўская і Вера Цеплякова. У чарговы раз  вызначыўся сярод аўтэнтычных калектываў валосавіцкі гурт «Ажына», які заваяваў у адпаведнай намінацыі Дыплом 1 ступені.

Прыпевачніца Марыя Маляўка і баечніца Валянціна Лопухава сваім талентам, харызмай і байкай «Манька ў санаторыі» прынеслі Чачэрску два другіх месца. Грамату за сольнае выкананне атрымаў гарманіст Павел Клімянкоў.

Фота: vetkagolos.by.