Чачаране Святлана Новікава і Уладзімір Пудаў прывезлі ўзнагароды са свята шансона «Душа ў песні»

19 июня 2019
1

На Кармяншчыне адбылося свята шансона «Душа ў песні». Выканаўцы чачэрскага раённага Дома культуры паказалі майстэрства ў розных намінацыях.

І чачаранам ёсць чым пахваліцца: за высокае выканаўчае майстэрства Дыпломам 3 ступені ў «Залатым шлягеры» ўзнагароджана Святлана Новікава.

Па выніках конкурса за вернасць жанру спецыяльным прызам адзначаны Уладзімір Пудаў. Астатнім падзякавалі за ўдзел і запрасілі да мікрафона на наступны год.