95 лет со дня рождения белорусского поэта Нила Гилевича
30 сентября 2026
107
30 сентября 2026 года исполняется 95 лет со дня рождения Нила Симоновича Гилевича – белорусского поэта, фольклориста, драматурга, переводчика и общественного деятеля.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Ніл Гілевіч нарадзіўся ў 1931 годзе ў вёсцы Слабада Мінскай вобласці. Гілевіч пісаў вершы і паэмы, займаўся літаратуразнаўствам і перакладаў на беларускую мову творы іншых народаў. У яго творчасці часта гучаць тэмы роднай зямлі, народнай памяці, любові і захавання беларускай мовы. Болей за 100 яго вершаў былі пакладзены на музыку, а многія песні сталі народнымі хітамі. Верш паэта "Вы шуміце, бярозы", пакладзены на музыку Ігара Лучанка, стаў бессмяротным шлягерам "А я лягу-прылягу", які выканаў вакальнаінструментальны ансамбль "Сябры". Таксама ўсім вядомыя радкі яго вершаў: "Клёны-ясені спяць, сны шчаслівыя сняць" – з песні "Не сумуй, не тужы…" на музыку Уладзіміра Будніка. Шмат увагі надзяляў збору беларускай спадчыны, вуснай народнай творчасці. Пад яго рэдакцыяй выйшлі некалькі тамоў беларускага фальклору ў сучасных запісах.
Нілу Гілевічу было прысвоена званне народнага паэта Беларусі. Ён пакінуў адметны след у беларускай літаратуры і культуры. Яго творы працягваюць чытаць, а адданасць роднай мове і народу застаецца важнай часткай яго спадчыны.
Мария МИСКОВА
Фото: sputnik.by