Віншаванне з Днём беларускага пісьменства ад кіраўніцтва раёна

Віншуем жыхароў Чачэршчыны з Днём беларускага пісьменства.

Прага да ведаў і любоў да мастацкага слова спрадвеку былі неад’емнай часткай беларускага менталітэту. Як і многія стагоддзі назад, кніга замацоўвае вечныя ідэалы дабра і справядлівасці, застаецца жыватворнай крыніцай мудрасці, вопыту, натхнення і любові да сваёй малой радзімы.

Мы, чачаране, ведаем свае духоўныя карані, зберагаем дасягненні мінулых пакаленняў і ўпэўнена крочым у будучыню.

У гэты святочны дзень ад усяго сэрца жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, жыццёвай мудрасці, дабрабыту, натхнення i плёну ў працы, мірнага неба i асабістага шчасця.

Старшыня райвыканкама Юрый ДЗЕРКАЧОЎ.

Старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей МАЛЮКОЎ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика