“Я ЛЮБЛЮ ЧЫТАЦЬ”
Менавіта пад такой назвай работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі грамадска-культурную акцыю, прысвечаную Году кнігі. Яны запрашалі да спецыяльнага рэкламнага стэнда жыхароў горада, вывучалі іх думку адносна кнігі, вялі прапагандысцкую работу па далучэнню людзей да літаратурнага мастацтва. Як аказалася, многія чачаране любяць і шануюць кнігу, шмат чытаюць рознай літаратуры і пастаянна наведваюць бібіліятэку. А тым, хто яшчэ не стаў абанентам храма Мудрасці, дзяўчаты ўручылі спецыяльныя памяткі “Я люблю чытаць”, на адвароце якіх размешчана запрашэнне і адрас цэнтральнай раённай бібліятэкі. Няхай пашыраецца кола кнігалюбаў.
