ДАХ ДЛЯ ЧЫСТАЙ ВАДЫ

Пры непасрэдным удзеле работнікаў школ раёна некаторым калодзежам надаецца сёння другое жыццё.
Самотна глядзець на асобныя з іх было ўжо даўно, пакуль за справу разам не узяліся сельвыканкамы і педагогі школ Чачэршчыны. Улада на вёсцы паклапацілася пра будаўнічыя матэрыялы, а настаўнікам працоўнага навучання і іншым работнікам школ не займаць вопыта, як зрабіць крышу для калодзежаў з творчым падыходам. Такія каптажы сталі сапраўдным упрыгожваннем шматлікіх вёсак раёна – ярка пафарбаваныя, дабротныя. На здымку вы бачыце вынік сумеснай работы працаўнікоў Залескай школы. Тры каптажы ўстаноўлены ў вёсцы Куклічы і яшчэ адзін – у в. Добрынь. Працавітым і добразычлівым людзям вельмі ўдзячны вяскоўцы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика