Бывай, зімачка-зіма!
Традыцыйнае масленічнае гулянне развернецца на цэнтральнай плошчы 13 сакавіка а 12-й гадзіне. Чачаран і гасцей горада чакаюць абрадавыя песні, музыка, смех і, канешне ж, галоўны атрыбут свята – тлустыя блінцы. Самыя дужыя і спрытныя паспрабуюць сілы ў гульнях, конкурсах і вясенніх забавах. Прыходзьце і вы жартаваць ды весяліцца, зімачку выпраўляць, вясну красную сустракаць. Спалім пудзіла грознай Марэны, няхай сонейка зямлю сагравае, цяпло прыбліжае!
