Віват, Куліковы! Вы – лепшыя!

Изображение 0114Абласны этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла» прайшоў на тэрыторыі аграгарадка Ціхінічы Рагачоўскага раёна. Калі сям’і Куліковых прапанавалі паўдзельнічаць у конкурсе, Павел і Ліна спачатку спасавалі. Бо занадта хвалююча і адказна абараняць гонар Чачэршчыны на гэткім высокім узроўні. Але, адкінуўшы ўсе страхі, пачалі рыхтаваць сцэнарый.

Нездарма кажуць, што каштоўней за ўсё прастата. Ніякіх асаблівых і зверхмастац-кіх ідэй нашы ўдзельнікі не вылучалі. Жартоўная візітка-прадстаўленне ў форме казкі «Залатая рыбка», арыгінальны відэаролік з элементамі гумару, знешняя абаяльнасць – і журы ўзята ў палон. Здольнасць спраўляцца з конскай збруяй, уменне секчы дровы сталі дапаўненнем да асноўнай складаючай поспеху. І судзейская калегія аднагалосна прызначыла чачаранам перамогу. Яна дасталася нашым канкурсантам нават нягледзячы на тое, што ў спаборніцтве па распілоўцы бервяна Павел моцна пашкодзіў руку, і Куліковы вымушаны былі сысці з дыстанцыі. Недастатковасць балаў кампенсавала выстава творчых дасягненняў у вучобе і працы, а таксама прадметаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўсіх членаў сям’і і кулінарныя вырабы.

Заваявала агульную любоў маленькая абаяшка-прыгажуня Мілана. Вельмі старалася дзейнічаць ва ўнісон старанням дарослых 13-гадовая Кацярына, але больш за ўсё перапала бацькам. Затое і радаваліся яны свайму трыўмфу адкрыта, шчыра і шумна. Аднак не толькі прызавому месцу і кухоннаму камбайну, яшчэ іх узнагародзілі дыпломам як самую дружную сям’ю.
– У Чачэрск я трапіла ў 2010 годзе па размеркаванні пасля заканчэння ГДУ ім.Ф.Скарыны, – расказвае Ліна. – Мяне прызначылі на пасаду юрыста ў КСУП «Вазнясенск». Там і пазнаёміліся з мужам. Год сустракаліся, а потым афіцыйна аформілі шлюб, замацавалі адносіны вянчаннем. Прызнацца, вынік абласнога этапа здзівіў. Думалі, проста выступім і ўсё. А тут… Дзякуй тым, хто нам дапамагаў і рыхтаваў на сцэну. Але ад рэспубліканскага спаборніцтва адмовіліся, перадаўшы эстафету рагачоўцам, з якімі падзялілі поспех. Ёсць пэўная крыўда ў бок тых, да каго мы звярталіся за падтрымкай. На мой погляд, не было дастатковага паразумення, агульнай зацікаўленасці… А гэта ўсё ж такі рэспубліка, іншы ўзровень! Тым не менш ганаровае месца за намі. Прыемна, што рызыкнулі, праявілі сябе і перамаглі.
– Мы меркавалі заняць калі не першае, то хоць трэцяе месца, – дадае адказны за падрыхтоўку прэтэндэнтаў на конкурс першы сакратар РК ГА «БРСМ» Цімафей Чарнянкоў. – Безумоўна, такі нечаканы вынік ашаламіў. Хачу выказаць словы падзякі актывістам БРСМ за распрацоўку сцэнарыя і трапна выбраны сюжэт конкурснай праграмы. Культработнікі дапамаглі прэзентаваць выставу ДПМ, а дырэктар ТЦСАН Аляксандра Бацанава выдзеліла транспарт. Але вялікая заслуга саміх удзельнікаў. Яны былі на вышыні.
Сапраўды, малайцы. Застаецца ганарыцца нашымі землякамі за іх крэатыўнасць, пазітыўны светапогляд і творчае рвенне. Віншуем!
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика