Папаўняецца скарбонка каштоўных скарбаў батвінаўскага музея хлеба ў Чачэрскім раёне
Дзякуючы агульным намаганням,
. На сёння тут налічваецца ўжо некалькі дзясяткаў экспанатаў, сабраных работнікамі клубнай установы і падараваных насельніцтвам.На днях жыхары Меркулавіцкага сельсавета таксама ахвяравалі былыя ў выкарыстанні рэчы хатняга ўжытку. Напрыклад, пенсіянер з в.Іскра Аляксандр Афанасьевіч Паўлюкоў перадаў на дабрачыннай аснове батвінаўскаму клубу маслабойку, дзежку, карыта, кошык і так званую качулку, якую прымянялі раней нашы продкі для прасавання бялізны. Пенсіянеры Васіль Савельевіч і Лідзія Аляксееўна Івановы з Башыцы знайшлі недзе ў каморы дзедаў рубанак, бабіна сіта, гарлачы і корабы, а таксама такую неабходную для выпечкі хлеба алюмініевую форму. «Нам гэта ўжо непатрэбна, – махнуў рукою Аляксандр Афанасьевіч. – Няхай для ўнукаў як наглядны матэрыял застанецца. Хто ведае, магчыма калісьці яны яшчэ паслужаць на карысць людзям».У падзяку за дабрачынны ўчынак добрых людзей дырэктар Батвінаўскага культурна-спартыўнага цэнтра Ірына Нікішова абяцала пачаставаць шчодрых здатчыкаў свежым пшанічным хлебам, і запрасіла вяскоўцаў да сябе і казы Мані на экскурсію. Безумоўна, там яны адчуюць сябе як дома, бо такая знаёмая атмасфера, як пах духмяных боханаў і салодкі смак казінага малака – лепшы адпачынак і свята душы.
Сяргей ПРАНКЕВІЧ.
